Героі «Зорных войнаў» запрашаюць на «Курсы дыджэяў Адраджэння» (відэа)
У інтэрнэце з’явіўся адаптаваны да беларускіх рэаліяў відэатрэйлер апошняй часткі фільму «Зорныя войны», героі якога заклікаюць далучацца да «Курсаў дыджэяў Адраджэння», каб арганізаваць культурніцкі супраціў імперыі, якой патрэбнае ўсё – спачатку Крым, потым Сірыя, а цяпер і Беларусь.
Нагадаем, 26 студзеня ў Менску а 18.00 на ”Арт-Сядзібе” ( пр-т Незалежнасці, 58, офіс 430) пачнуцца курсы Ды-джэяў Адраджэння.
“Дыджэйскія курсы” – гэта адукацыйная праграма для моладзі, якая паклікана рыхтаваць актыўных грамадскіх лідараў у галіне беларусізацыі на хрысціянскіх прынцыпах. Рыхтуюцца людзі, якія могуць праводзіць яскравыя імпрэзы, канцэрты, арганізоўваць разнастайныя шоў, быць грамадскімі лідарамі, крэатывіць у галіне PR – і пры гэтым закладваць каштоўнасны падмурак для маладога пакалення.