Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу Андрэя Гайдукова
Віцебскі абласны суд пакінуў без задавальнення скаргу наваполацкага каардынатара аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Андрэя Гайдукова на пастанову Наваполацкага суду ад 30 лістапада. Справу разглядала суддзя Іванова С.П.
Нагадаем, за пікет салідарнасці з зніклымі палітыкамі, які прайшоў у Наваполацку 16 лістапада, суд Наваполацка прысудзіў Гайдукову штраф у 45 базавых велічынь (8,1 млн рублёў).