Павел Севярынец наведаў магілу Міхася Жызнеўскага на гадавіну ягонай смерці (відэа)
Акцыя, прысвечаная памяці Міхаіла Жызнеўскага, адбылася на магіле абаронцы Майдану ў вёсцы Сцяг Працы. Арганізавалі ўшанаванне памяці беларуса, загінулага на Майдане, гомельскія дэмакратычныя сілы. Адмыслова для ўдзелу ва ўрачыстасці прыехалі і госці з Менску.
«Беларусы якія зараз змагаюцца ва Украіне – гэта героі, гэта людзі, якія ахвяруюць сабой за нашу і вашу свабоду. І таму беларускае грамадства мусіць ставіцца да іх як да тых, хто абараняе Беларусь. Усе размовы пра наёмніцтва, усе размовы пра крымінальныя справы хай застануцца на сумленні гэтага рэжыму», – зазначае Павал Севярынец, сустаршыня БХД.
Палітык выступіў на ўшанаванні, згадаў у тым ліку пра Алеся Чаркашына, які загінуў за незалежнасць Украіны. Ад БХД гэтаксама была вядомая мастачка Наталля Бордак.
Па матэрыялах Белсат