Віталь Рымашэўскі заклікае да салідарнасці са збітымі ў судзе Менска журналістам і актывістамі
![Віталь Рымашэўскі заклікае да салідарнасці са збітымі ў судзе Менска журналістам і актывістамі Віталь Рымашэўскі заклікае да салідарнасці са збітымі ў судзе Менска журналістам і актывістамі](/wp-content/uploads/old/posts/2016-01/1453797715_rymasheuski.jpg)
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі мяркуе, што збіццё АМАПам 25 студзеня ў Фрунзенскім судзе Менска двух апазіцыйных актывістаў і аднаго журналіста – не выключэнне, а правіла.
«На жаль, сутнасць гэтай улады – прававое бязмежжа і беззаконне. Не толькі журналістаў ды актывістаў, але і звычайных грамадзян могуць без суду і следства збіць, кінуць у вязніцу, беспадстаўна пакараць адміністрацыйнымі і крымінальнымі справамі», – адзначыў ён.
«Збіццё журналіста – гэта агідная справа, якая яшчэ раз зрывае маску з рэжыму ў Беларусі. Заклікаю да акцыі салідарнасці са збітымі. Спыніць гэтае бязмежжа можна толькі тады, калі салідарнымі дзеяннямі беларусы будуць бараніць адзін аднаго ад бандытаў ва ўладзе і ў сілавых структурах», – сказаў сустаршыня БХД.