У Ірыны Моцнай будзе новы адвакат

01 лютага 2016 08:23  |  Грамадства

У Ірыны Моцнай будзе новы адвакат

У асуджанай шматдзетнай маці з Клімавіч Ірыны Моцнай будзе новы адвакат. Пра гэта паведаміла каардынатар аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

“У адных з апошніх лістоў давала ёй адрэсу і кантакт новага адваката, які пагадзіўся азнаёміцца з яе справай, дзякуючы Паўлу Севярынцу. Сустрэча адбылася, Ірына задаволена, будуць супрацоўнічаць. І гэта адзінае, што дае ёй надзею аб пераглядзе справы, што дае ёй сілы”, – адзначыла яна.

Па словах Таццяны Севярынец, Ірына Моцная пакутуе на цукроўку і праблемы з сэрцам, высокі ціск. Лекі, якія даюць у калоніі, дапамагаюць слаба. Быў крыз. Лекі ёй патрэбныя выпісалі, доктар папярэдзіў, што без гэтых лекаў яна проста не дажыве да вызвалення, але кошт не дазваляе Ірыне іх замовіць, тым больш, што трэба і на адваката.

А працаваць, каб набраць адпаведны працэнт, даводзіцца і звыш. На брыгаду – 32 працэнты, Ірына адна вырабляе 29, але і гэтага для адміністрацыі калоніі мала. Яна працуе ў 2 змены: першая – з 8-00 да 14-30, другая- з 3-00 да 9-30. За месяц пашывае 400 куртак. Калі дрэнна, вядуць у медпункт, там збіваюць ціск і зноўку адпраўляюць на працу. У квітку за месяц з налічаных 278 тысяч рублёў утрымліваюць 206 тысяч, на рукі — 69570.

Таксама бібліятэка турэмная вельмі бедная. Кніжкі зачытаныя, а грошаў на газеты няма. Ірына просіць даслаць ёй лістом хоць якія газеты ці тонкія часопісы без палітыкі, бо адбяруць, лепш з неразгаданымі сканвордамі, каб было чым заняць вольны час.

Болей навін