Павел Севярынец наведаў пяць раёнаў Гарадзеншчыны
На гэтых выходных сустаршыня БХД Павел Севярынец правёў сустрэчы ў Гародні, Шчучыне, Лідскім раёне, а таксама наведаў сябраў і прыхільнікаў партыі ў вёсцы Лунна Мастоўскага раёну і Гезгалах Дзятлаўскага раёну Гарадзеншчыны.
У Гародні на сустрэчы з актывістамі БХД гаворка ішла пра палітычнае становішча ў Беларусі, грамадскія кампаніі партыі, аб’яднанне дэмакратычных сілаў і адзначэнне 100-годдзя БХД, якое мае адбыцца ў 2017 годзе.
У Песках, аграсядзібе ў Лідскім раёне, Павел прэзентаваў сваю апошнюю кнігу “Беларуская глыбіня” і перавыданне фенаменалогіі “Люблю Беларусь”. Тут прысутнічалі сябры і прыхільнікі розных партыяў, у тым ліку БХД, а таксама беспартыйныя чытачы з Ліды, Бярозаўкі, Беліцаў.
На сустрэчах з сябрамі БХД у Шчучыне, Гезгалах і Лунне абмяркоўваліся планы дзейнасці, узаемадзеянне партыйнага цэнтру і рэгіёнаў.
У 2016 годзе Павел Севярынец плануе шырокі аб’езд Беларусі з мэтай падрыхтоўкі нацыянальнага святкавання 100-годдзя БХД.