Павел Севярынец прэзентуе «Беларускую глыбіню” ў Вільні
У Вільні адбудзецца прэзентацыя кнігі сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”.
Мерапрыемства пачнецца 6 лютага а 14.00 у Доме нацыянальных меншасцяў (вул. Раўгіклас 25).
“Беларуская глыбіня” – кніга з 83-х эсэ, напісаных Паўлам у 2011-13 гадах у спэцкамэндатуры ў Купліне, падчас адбыцця пакарання за Плошчу-2010.