Павел Севярынец распавёў прадстаўніку МЗС Вялікабрытаніі пра рэпрэсіі ў Беларусі
У пасольстве Вялікабрытаніі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі з удзелам прадстаўнікоў палітычных партый і няўрадавых арганізацый і генеральнага дырэктара па палітычных пытаннях МЗС Вялікабрытаніі Саймана Гаса, які знаходзіцца з візітам у Мінску.
Прадстаўнік Вялікабрытаніі падзяліўся інфармацыяй пра сустрэчу з беларускімі чыноўнікамі, а прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл – выказалі сваё бачанне сітуацыі, ацэнку і шляхі яе рашэння. На сустрэчы абмяркоўвалася маючая адбыцца парламенцкая кампанія, эканамічная сітуацыя, выдзяленне крэдыту МВФ, візавыя і фінансавыя санкцыі ў дачыненні да чыноўнікаў.
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец распавёў пра сітуацыю ў краіне, рэпрэсіі і ціск на дэмакратычных актывістаў, нерэгістрацыю БХД.