БХД дапаможа прадпрымальніцкаму руху Беларусі
11 лютага ў Менску адбылася сустрэча беларускіх прадпрымальнікаў, ініцыяваная БХД. У выніку крызісу, апошніх падзеяў і ціску рэжыму на прадпрымальніцкую супольнасць цэлыя пласты грамадства апынуліся перад пагрозай беспрацоўя. Каардынацыя сумесных дзеянняў у маштабах Беларусі стала прадметам абмеркавання кіраўніцтва БХД і індывідуальных прадпрымальнікаў.
На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі ІП Гародні, Гарадзенскага раёна, Гомеля, Менску, Менскага раёна, Слоніма, Кобрына, а таксама лідары БХД – Георгій Дзмітрук, Вольга Кавалькова, Павел Севярынец.
Прынятае рашэнне стварыць ініцыятыўную групу Камітэта Выратавання Прадпрымальніцтва, апублікаваць зварот з патрабавннямі да ўладаў і 25 лютага правесці ў Менску шырокую сустрэчу дзеля каардынацыі намаганняў у справе абароны правоў і інтарэсаў прадпрымальнікаў.