Ва ўкраінскай амбасадзе выставілі партрэты Алеся Чаркашына
Двухтыднёвая выстава ўкраінскіх і беларускіх мастакоў адкрылася 11 лютага ў пасольстве Украіны ў Беларусі.
Экспазіцыю, прысвечаную трагедыі на паўднёвым усходзе Украіны, адкрываў часовы павераны Украіны ў Беларусі Валерый Джыгун. Ён прымеркаваў адкрыццё выставы да гадавіны падпісання Мінскіх дамоўленасцей, паведамляе “Наша Ніва”.
Тарас Носар, Генадзь Драздоў, Алесь Цыркуноў, Алесь Суша, Андрусь Такінданг, Алесь Пушкін прэзентавалі каля 30 сваіх карцін. Акрамя карцін прафесійных мастакоў, арганізатары ўключылі ў экспазіцыю і некалькі дзіцячых малюнкаў, а таксама фотаработы.
Сярод карцін ёсць і партрэты сябра БХД Алеся Чаркашына, які загінуў за незалежнасць Украіны.