У Гародні збіраюць подпісы за абсталяванне парковак (фота)
У Гародні актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі збіраюць подпісы пад зваротам да мясцовых уладаў за тое, каб у горадзе былі абсталяваныя аўтамабільныя паркоўкі, на якіх грамадзяне маглі б пакідаць свае машыны.
Каардынуе збор подпісаў Андрэй Кавальчук, паведаміў кіраўнік БХД Гарадзеншчыны Мікалай Баўсюк.
Таксама сябар БХД Глеб Храпавіцкі працягвае збор подпісаў за допраўпарадкаванне закінутых вуліц у прыватным сектары Гародні ў раёне паміж вуліцай Паповіча і Фолюшам, у якіх заасфальтаваныя толькі кавалкі, што ляжаць каля галоўных магістраляў.