25 лютага ў Менску – сустрэча Камітэту Выратавання Прадпрымальніцтва
25 лютага а 14.00 у Менску па адрасе Чарнышэўскага, 3а пачнецца сустрэча Камітэта Выратавання Прадпрымальніцтва. Сход ініцыявалі індывідуальныя прадпрымальнікі з рэгіёнаў, абураныя ціскам на прадпрымальніцкую супольнасць. Мэта Камітэта – скаардынаваць пратэсты ІП у розных рэгіёнах, далучыць да кампаніі салідарнасці грамадскія арганізацыі і партыі, падмацаваць пратэсты прадпрымальнікаў на юрыдычным і экспертным узроўнях.
Удзел у сустрэчы пацвердзілі як лідары вулічных пратэстаў ІП, так і прадстаўнікі “Перспектывы”, якія вядуць перамовы з уладамі.
У паседжанні прымуць удзел юрысты, эканамісты і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі. Запрашаем журналістаў і зацікаўленых: уваход вольны.
Нагадаем, рашэнне стварыць ініцыятыўную групу Камітэта Выратавання Прадпрымальніцтва было прынятае 11 лютага ў Менску на сустрэчы беларускіх прадпрымальнікаў, ініцыяванай БХД.