Вярхоўны суд Беларусі ўзбудзіў справу па нерэгістрацыі ХДР
Вярхоўны суд Беларусі ўзбудзіў грамадзянскую справу па скарзе старшыні аргкамітэту па стварэнні РГА “Хрысціянска-дэмакратычны рух” Вольгі Кавальковай і яе намеснікаў Вікторыі Ладыгінай ды Максіма Гацака на адмову Міністэрства юстыцыі ў дзяржаўнай рэгістрацыі РГА ХДР.
Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымала кіраўніцтва аргкамітэту ХДР з Вярхоўнага суду.
“У парадку падрыхтоўкі справы да судовага разгляду размова будзе праводзіцца ў 10 гадзін 2 сакавіка 2016 года ў памяшканні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Леніна, 28, 2 пад’езд). Вам неабходна з’явіцца ў адзначаны час і прадставіць доказы па матывах скаргі”, – заявілі ў Вярхоўным судзе.