У Менскай вобласці заяўленыя дзесяць пікетаў да Дня Канстытуцыі
Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты Менскай вобласці 25 лютага падалі заяўкі на пікеты ў дзесяці гарадах: Маладэчне, Салігорску, Бараўлянах, Нясвіжы, Жодзіне, Барысаве, Мядзеле, Капыле, Вілейцы і Слуцку . Пікеты прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі, які адзначаецца 15 сакавіка.
Мэта пікету – інфармаванне грамадства аб важнасці павагі да асноўнага закону Рэспублікі Беларусь.
“У Беларусі Канстытуцыя некалькі разоў была перапісаная, зняважаная і нават у новай рэдакцыі сістэматычна парушаецца. Неканстытуцыйная сістэма ў Беларусі – гэта велізарная пагроза дзяржаўнасці нашай краіны”, – адзначыў кіраўнік БХД Меншчыны Павал Пракаповіч.