Кіраўніцтва БХД прыняла ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў
Кіраўнікі БХД узялі ўдзел у нядзельнай акцыі ІП на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Алег Аксёнаў, Марына Хоміч і іншыя сябры Нацыянальнай Рады БХД падтрымалі прадпрымальнікаў.
Павел Севярынец выступіў на мітынгу і заклікаў ІП да салідарнасці ды настойлівасці.