Вайцюшкевіч, Бартосік і Мельнікаў выступяць на вечарыне памяці Алеся Чаркашына
У чацвер 3 сакавіка – паўгады па сябры БХД, Алесю Чаркашыну, які загінуў як вайсковы капелан ва Ўкраіне ў зоне АТО.
А 18.00 на Чарнышэўскага, 3 – вечарына: збор сродкаў на помнік Алесю.
Праект распрацаваў выдатны скульптар Гэнік Лойка.
У праграме – выступы вядомых беларусаў і бардаўскі канцэрт памяці Алеся. Чакаем Змітра Вайцюшкевіча, Змітра Бартосіка, Змітра Захарэвіча, Арцёма Сітнікава і Андрэя Мельнікава.
Уваход вольны.
Запрашаем усіх жадаючых.