Моладзь Наваполацка па ініцыятыве БХД абмеркавала галоўныя праблему гораду
Актывісты БХД Наваполацка ініцыявалі маладзёжны сход па абмеркаванні праблематыкі горада.
“У якасці найбольш важных былі выяўленыя такія праблемы, як экалогія горада, адсутнасць дзіцячай ды дарослай паліклінікі ў новых мікрараёнах, малая колькасць працоўных месцаў для жанчын, высечка лесу ў межах горада”, – падкрэсліў каардынатар аргкамітэта БХД Андрэй Гайдукоў.
Таксама ўдзельнікі сходу абмеркавалі сітуацыю з будучай парламенцкай кампаніяй. “Прапановы БХД атрымалі падтрымку моладзі горада”, – адзначыў Андрэй Гайдукоў.