Свабоду Надзеі Саўчанцы!
Хутка споўніцца два гады, як расейскія ўлады трымаюць у закладніках дэпутата ПАРЭ і Вярхоўнай Рады Украіны Надзею Саўчанку.
Надзея была гвалтам вывезеная з тэрыторыі Украіны падчас акупацыйнай аперацыі расейскіх войскаў у Данбасе.
Разгляд справы ў судзе толькі пацвердзіў: Надзея не мае дачынення да забойства расейскіх журналістаў, якія асвятлялі дзеянні акупацыйных войскаў, і яе затрыманне – спроба ўзяць закладніка для шантажу Украіны.
Прысуд у 23 гады турмы абсурдны і пацвярджае палітычны характар працэсу ў духу сталінскага 1937 года.
Беларускія хрысціянскія дэмакраты патрабуюць неадкладнага вызвалення Надзеі Саўчанкі, якая трымае галадоўку ў расейскай турме.
Паколькі арышт, “суд” і здзекі з Надзеі ёсць прамым парушэннем Мінскіх дамоўленасцяў 2015 года, мы настойваем на тым, каб афіцыйныя асобы МЗС Беларусі заклікалі ўлады Расіі неадкладна вызваліць Надзею Саўчанку.