Актывісты Слоніма правялі акцыю ў падтрымку Надзеі Саўчанкі
Слонімскія актывісты перад уездам у горад правялі акцыю ў падтрымку палоненай украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.
Слонімскія апазыцыянэры сталі перад дарожным знакам на ўезьдзе ў горад з боку Ліды і трымалі ў руках плякаты з заклікам «Свабоду Надзеі Саўчанцы», чым зьвярталі на сябе ўвагу тых, хто ехаў па трасе.
Каардынатар аргкамітэту БХД Іван Бедка сказаў Свабодзе, што такім чынам яны выказвалі салідарнасьць з Надзеяй Саўчанкай, якая знаходзіцца ў расейскім палоне і якую судзяць у Данецку Растоўскай вобласьці:
Яе выкралі за дзень да забойства расейскіх журналістаў і цяпер судзяць у іншай дзяржаве за тое, што яна бараніла сваю краіну. То як так можа быць? Гэтаму абураецца ўвесь цывілізаваны сьвет і мы таксама.