Спецпрадстаўнік ЕС Стаўрас Ламбрынідзіс сустрэўся з Паўлам Севярынцам
Спецпрадстаўнік ЕС па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс сустрэўся 10 сакавіка у Менску з сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам.
– Маё пасланне тычылася таго, што становішча ў Беларусі за месяцы пацяплення стасункаў з ЕС не надта змянілася, – распавёў Павел Севярынец прэс-службе БХД. – Яскравы прыклад – ціск на сябраў партыі і чарговая, ужо шостая, адмова ў рэгістрацыі. Перадаў спадару спецпрадстаўніку адпаведныя дакументы.
Нагадаем, Стаўрас Ламбрынідзіс прыбыў у Менск для сустрэчаў як з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, так і грамадзянскай супольнасці.