Уладзімір Шыла: замаўляць пікет да Дня Канстытуцыі на ўскрайку гораду сорамна
Салігорскі каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Уладзімір Шыла атрымаў адмову на сваю заяву ў правядзенні пікету да Дня Канстытуцыі.
“Замаўляў на цэнтральнай плошчы горада. Цэнтральная плошча не ўваходзіць у пералік месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў. Але адзначаць Дзень канстытуцыі ў працоўны дзень на ўскрайку горада-сорамна”, – адзначыў ён.
Пакуль з заяўленых у Менскай вобласці акцый да Дня Канстытуцыі быў дазволены толькі мітынг у Капылі, які адбудзецца з 11:00 да 12:00 15 сакавіка ў скверы па вуліцы Партызанская (пойма ракі Каменка). У шэрагу гарадоў адказы на заяўкі дагэтуль не прыйшлі, а ў некаторых заяўнікаў выклікалі ў райвыканкам.