У Віцебску пачалі чацвёрты этап кампаніі «За якасную медыцыну для ўсіх”
Актывісты аргкамітэту Партыі БХД Віцебска распачалі 4-ы этап кампаніі” За якасную медыцыну для ўсіх”. Папярэднія вынікі працы станоўчыя: на Поўдні-7 (м-н Віцебска) узнавілі будаўніцтва паліклінікі (закансэрвавана з 2013 году), адкрыты пасля шматгадовага рамонту 1-ы корпус абласной інфекцыйнай бальніцы, кампутарызаваныя рэгістратуры, бясплатнае узі павінны рабіць усім жанчынам па паказаннях, прыцягнута ўвага мясцовых смі да праблем медыцыны, кампанія шырока крочыць па Віцебшчыне: Орша, Лепель, Наваполацк, Шаркаўшчына.
“Але праблем яшчэ зашмат: аніяк улады не рызыкнуць нават уключыць у планы горада пабудову абяцанага яшчэ з 2010 году паліклінічнага комплексу ў Білева (м-н Віцебска), хаця за яго будаўніцтва яшчэ ў 2014 годе намі сабрана каля 5 тысяч подпісаў, адпраўлена па належных адрэсах. Улады вымушаны былі правесці па гэтым пытанні 2 грамадскія сустрэчы, апошняя – з прадстаўніцтвам Міністэрства аховы здароўя. Узноўлена і зноўку спынена будаўніцтва паліклінікі на Поўдні-7, чэргі з паліклінік нікуды не зніклі. Акрамя гэтага мы вырашылі ўключыць у новы зварот і патрабаванні будаўніцтва ў тым жа Білеве школы (абяцанні з 2012 года), дзіцячага садку (абяцанні з 2014 года), пачатага ў 2015-м і закансерваванага. Таксама звяртаем увагу адрасатаў на неналежнае выкананне інвестыцыйных планаў”, – адзначыла каардынатар аргкамітэту БХД у Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.
Актывісты кампаніі склалі новы зварот, падрыхтавалі адмысловыя ўлёткі для інфармавання жыхароў, распачалі іх распаўсюд ды збор подпісаў. У планах шмат мерапрыемстваў, аб якіх будзе паведамлена пазней. “Запрашаем усіх, каго хвалююць праблемы якасці медыцынскага абслугоўвання далучацца да нас. Мой тэлефон – +375295977049”, – заявіла Таццяна Севярынец.