Гародня: у міліцэйскім аўтазаку вісіць расейскі сцяг. Дасланы зварот у МУС (відэа)

14 сакавіка 2016 20:03  |  Палітыка

Гародня: у міліцэйскім аўтазаку вісіць расейскі сцяг. Дасланы зварот у МУС (відэа)

У Гродне ў міліцэйскім аўтазаку, якія стаяў каля лядовага палацу, быў вывешаны расейскі сцяг. На просьбу каардынатара БХД Сяргея Верамеенкі яго зняць міліцыянты параілі яму пакінуць Беларусь.

“На маё пытанне, на якой падставе дзяржаўны службовы транспарт “аздоблены” сцягам суседняй краіны, супрацоўнікі АМАПу адказалі: “Бо садружнасць” і “братэрскі народ”. А сяржант Няжноў нават параіў з’яжджаць туды, дзе знаходзяцца мае брацкія народы”, – адзначыў актывіст.

У сувязі з інцыдэнтам Сяргей Верамеенка даслаў у МУС Беларусі зварот.

Болей навін