Беларуская апазіцыя бярэ ўдзел у пасяджэннях Еўранэсту

20 сакавіка 2016 00:20  |  Галоўныя навіны

Беларуская апазіцыя бярэ ўдзел у пасяджэннях Еўранэсту

Беларускую апазіцыю запрасілі на мерапрыемствы пасяджэння парламенцкай асамблеі Усходняга Партнёрства Еўранэст. Запрошаныя дзевяць структур, у тым ліку і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, якую прадстаўляе сустаршыня Віталь Рымашэўскі.

Пасяджэнне адбудзецца ў аўторак, 22 сакавіка, але правацэнтрысцкія партыі і арганізацыі – БХД, ПБНФ, АГП і РЗС – ужо 20 і 21 сакавіка правядуць шэраг сустрэч з партнёрамі з еўрапейскімі партыямі і парламентарыямі. Таксама 22 сакавіка адбудзецца сустрэча з міжнароднай камісіяй Еўрапарламенту.

“Галоўнае, чаго ўдалося дасягнуць, – гэта тое, што Палата прадстаўнікоў па-ранейшаму незапрошаная на Еўранэст, хаця ў Еўрапарламенце былі сілы, якія нават без свабодных выбараў лабіявалі прысутнасць беларускіх “дэпутатаў”. Гэтага ўдалося не дапусціць, у тым ліку і дзякуючы моцнай супольнай пазіцыі правацэнтрысцкай кааліцыі. Мы зараз працуем над супольнай пазіцыяй васьмі апазіцыйных структур, якія будуць прадстаўленыя на пасяджэнні. Асноўнае патрабаванне – без правядзення свабодных і справядлівых выбараў не нармалізоўваць стасункі Еўразвяза з Беларуссю. Зараз змяшчэнне акцэнтаў на другасныя пытанні лье ваду на млын рэжыму і спрыяе яго кансервацыі і фальсіфікацыі наступных выбараў. Таму падчас парламенцкай кампаніі першым пытаннем у павестцы дня павінна быць свабодныя і справядлівыя выбары ды выкананне папярэдніх умоў для іх правядзення”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

“Гавары праўду” мае асобную пазіцыю па гэтым пытанні.

Болей навін