Віктара Дашкевіча выклікаюць у райвыканкам, каб надаць “прававую ацэнку» праведзенаму мітынгу
Капыльскага каардынатара каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віктара Дашкевіча выклікаюць у райвыканкам Капыля для “надання прававой ацэнкі праведзенага мерапрыемства”.
Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміў мінскі абласны каардынатар БХД Павел Пракаповіч.
Нагадаем, што ў Капылі 15 сакавіка адбыўся дазволены ўладамі мітынг да Дня Канстытуцыі. У ім удзельнічалі каля двух дзясяткаў мясцовых актывістаў, а таксама актывістаў з Менску, Салігорску, Бабруйску, Маладэчна.