За пікет салідарнасці з Надзеяй Саўчанка на Паўла Севярынца склалі пратакол
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павел Севярынец 21 сакавіка прыняў удзел у пікеце салідарнасці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанка, судзілішча над якой зладзілі расейскія ўлады.
Пікет прайшоў каля расейскай амбасады ў Менску.
За ўдзел у пікеце на сустаршыню БХД склалі чарговы адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 23.34 КаАП.