Віцебск: Напярэдадні Дня Волі “Народную волю” – людзям (фота)
23 сакавіка актывісты стваранай Партыі БХД раздавалі на вуліцах Віцебска газету, якую ў горадзе любяць і чытаюць — “Народную Волю”, дзе ёсць запрашэнне адсвяткаваць угодкі абвяшчэння БНР 25 сакавіка.
“Толькі адзінкі з мінакоў кідаліся ўбакі, быццам ім давалі ў рукі грымучую гадзюку, астатнія былі радыя атрымаць газету”, – адзначыла Віцебскі абласны каардынатар БХД Таццяна Севярынец.