Ірыне Моцнай патрэбна тэрміновая дапамога
Актывісты Сеньёрскай арганізацыі аргкамітэту БХД падпісалі віншавальныя паштоўкі з Днём Волі Ірыне Моцнай, Андрэю Бандарэнку і Міхаілу Жамчужнаму.
“Ірына Моцная знаходзіцца ў цяжкай фінансавай сітуацыі. Ёй скрайне неабходны грошы для адваката, для штодзённых патрэб у турме, а таксама для падтрымкі яе сям’і, якая знаходзіцца ў цяжкім фінансавым становішчы. Акрамя таго, Ірыне Моцнай і яе сям’і, пасля самагубстваў бацькі і сына, пасля асуджэння маці, вельмі патрэбна духоўная падтрымка. Заклікаем усіх людзей добрай волі дапамагчы Ірыне Моцнай і яе сям’і“, – заявіла кіраўніца Сіньёрскай арганізацыі БХД Наталля Маразевіч.
Паштоўкі і лісты падтрымкі, а таксама фінансавыя сродкі можна дасылаць ёй па адрасе: Гомель, вуліца Антошкіна, 3, ПК 4, 246035 Моцнай Ірыне Уладзіміраўне.
Тэрміновая падтрымка патрэбна таксама і Алесе Садоўскай, маці непаўнагадовага дзіцяці, якую за спробу дамагчыся ад міліцыянтаў выканання іх службовых абавязкаў збілі, пазбавілі дачкі і прысудзілі да прымусовага псіхіятрычнага лячэння.
У дадзены час Алеся Садоўская знаходзіцца ў “Навінках”, і лісты да яе не прапускаюць. Падтрымаць перадачы і аказаць фінансавую дапамогу Алесе Садоўскай і яе дачцы можна, патэлефанаваўшы па нумару: 8-029-775-4206 (Вольга) альбо перадаць па адрасе: вул. Чарнышэўскага, 3а. (Сядзіба БНФ)
Праваабаронцу Андрэя Бандарэнку можна падтрымаць лістамі і паштоўкамі па адрасе:
Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
Праваабаронцу Міхаіла Жамчужнага можна падтрымаць лістамі і паштоўкамі па адрасе:
ПК-14, атрад 18. бр. 181. ст. Навасады, Барысаўскі р-н, Менская вобл. 222125
Падтрымаем тых, хто апынуўся ў бядзе! Будзьма салідарнымі!