Дзень Волі распачалі ў Слоніме (фота)
Слонімскія сябры аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” каля адной з вялікіх гандлёвых крамаў у Слоніме правялі акцыю.
Ля ўваходу ў краму сябры БХД раздавалі слонімцам апошні нумар газеты “Народная воля” з матэрыяламі, прысвечанымі Дню Волі. Слонімскія хрысціянскія дэмакраты раздалі каля 100 нумароў “Народнай волі
У гэты самы дзень сябры БХД яшчэ некалькі дзесяткаў газет раскінулі па паштовых скрынках слонімцаў.