Старшыню Наваполацкага гарвыканкаму заклікалі вывесіць на Дзень Волі бел-чырвона-белы сцяг
Дэмакратычная актывісты Наваполацка перадалі старшыні гарвыканкаму зварот, з прапановай вывесіць на Дзень Волі два сцягі: нацыянальны бел-чырвона-белы ды афіцыйны чырвона-зялёны.
“Цікава, што міліцыянт з “рэсэпшына” Юрый Лючкоў 5 хвілін не жадаў пускаць да сакратара гарвыканкаму”, – адзначыў каардынатар БХД па Наваполацку Андрэй Гайдукоў.