Віталь Рымашэўскі: прадпрымальнікі, працоўныя, студэнты і пенсіянеры – далучайцеся да святкавання Дня Волі
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі звярнуўся да ўсіх беларусаў з заклікам разам адсвяткаваць 25 сакавіка Дзень Волі і прыняць удзел у запланаваных мерапрыемствах у Менску.
Прыводзім тэкст звароту цалкам:
“Дарагія беларусы! Віншую ўсіх з Днём Волі!
Дзень Волі мусіць стаць днём нацыянальнага яднання. На святкаванне мы запрашаем і прадпрымальнікаў, і працоўных, і студэнтаў, і пенсіянераў. Бо мы – адзін народ.
Далучайцеся да святкавання! Сёння 17:00 – ускладанне кветак да помнікаў выбітным беларусам. 18:00 – збор на Акадэміі Навук, ля кінатэатра Кастрычнік.
У імя Бога за нашу і вашу свабоду!”