Падчас затрымання гарадзенскіх актывістаў да БХД далучыўся новы сябра

26 сакавіка 2016 11:45  |  Галоўныя навіны

Падчас затрымання гарадзенскіх актывістаў да БХД далучыўся новы сябра

Падчас затрымання 25 сакавіка каля Гарадзенскага гарвыканкаму актывістаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, якія хацелі павіншаваць гарадскія з Днём Волі, да БХД далучыўся новы сябра.

“Грамадзянін, які адазваўся на просьбу Міколы Баўсюка (абласны каардынатар БХД – рэд.) сфатаграфаваць яго са сцяжком, быў абураны дзеяннямі людзей у цывільным і адразу ж заявіў пра далучэнне да “нашага незалежніцкага руху””, – паведаміў гарадзенскі гарадскі каардынатар БХД Сяргей Верамеенка.

“Дзякуючы ўладам, нас толькі што сталася больш. Са Святам усіх беларусаў!!! Жыве наша Бацькаўшчына!!!” – падкрэсліў ён.

Болей навін