Сябры БХД павіншавалі ўлады Слоніма з Днём Волі
У пятніцу, 25 сакавіка, слонімскія сябры аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” наведалі мясцовы райвыканкам і павіншавалі яго кіраўніка з Днём волі.
Акрамя гэтага, слонімскія хрысціянскія дэмакраты падаравалі кіраўніку райвыканкама бел-чырвона-белы сцяжок з выявай “Пагоні” разам з тэкстам апісання гістарычнай значнасці бел-чырвона-белага сцягу і герба “Пагоня”, а таксама падаравалі газету “Народная воля” з матэрыяламі, прысвечанымі Дню Волі.