На Дні Волі МХД збіралі подпісы за дзяржаўнае свята 25 сакавіка (фота)
На акцыі ў Дзень Волі Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты збіралі подпісы за наданне 25 сакавіка статусу дзяржаўнага свята.
Таксама актывісты раздавалі паштоўкі з выявамі і цытатамі вядомых беларусаў, якія нагадалі пра важнасць Дня Волі.
«Дзень Волі – гэта аснова, падмурак сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Гэты дзень не павінен быць забыты. Ён павінен стаць агульнанацыянальным святам», – адзначыла намеснік кіраўніка аргкамітэта МХД Ксенія Лапская.