У Мёрах намстаршыні райвыканкаму сарвала імпрэзу да Дня Волі
У Мёрах актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў ноч з 24 на 25 сакавіка расклеілі па горадзе ўлёткі з віншаваннем гараджанаў з Днём Волі. «Але ўжо да абеду 25-га ніводнай улёткі не засталося. Усё паздзіралі», – паведаміў актывіст Сяржук Васільеў.
Увечары 25 сакавіка ў мясцовым парку з назвай Паўвостраў актывісты збіраліся арганізаваць невялікую імпрэзу, але яе правядзенню перашкодзіла сама намеснік старшыні райвыканкаму па ідэалогіі Таццяна Стальмашонак.
«Ужо міліцыю на нас не сталі нацкоўваць», – адзначыў актывіст.