У Віцебску запісацца на УЗД шчытавіднай залозы можна толькі на 2017 год
29 сакавіка ў Віцебскі гарвыканкам каардынатар аргкамітэту БХД у Віцебску Таццяна Севярынец даслала зварот адносна выканання ўладамі абяцання прадоўжыць разметку роварных дарожак, з якіх 1 ліпеня 2015 года была адкрыта толькі адна па праспекце Перамогі, а абяцана яшчэ і па праспектах Маскоўскім і Будаўнікоў, а таксама вуліцах Чкалава, Белабародава, Герцэна.
Яшчэ адзін зварот тычыцца якасці медыцынскага абслугоўвання: чаму на 2016 год на будаўніцтва паліклінікі ў м-не Поўдзень-7 , па неафіцыйных звестках, вылучылі толькі 300 млн рублёў; чаму мамаграмы робяць жанчынам толькі па дасягненні ёй 65-і гадоў; чаму прастойваюць па выходных апараты УЗД-даследавання (напрыклад, УЗД шчытавіднай залозы бясплатна прызначаецца ўжо толькі на 2017 год, а аналіз крыві бясплатна на гармоны аж на паўгады).
“Кампанія “За якасную медыцыну для ўсіх” у Віцебску праходзіць чацвёрты этап, паступова вырашаючы балючыя пытанні і праблемы. Але іх яшчэ зашмат. Разам мы можам дасягнуць значна большага, патрабаваць ад віцебскіх чыноўнікаў адказнасці і выканання абавязкаў перад народам, якому яны прызначаны служыць. Далучайцеся да нас. Мой тэлефон – +375295977049”, – адзначыла Таццяна Севярынец.