Будаўніцтва свінакомплекса каля Маладзечна можа абярнуцца экалагічнай катастрофай
31 сакавіка ў Маладзечне адбудзецца працоўная сустрэча па праблеме будаўніцтва свінакомплекса ля вёскі Соўлава ў Маладзечанскім раёне. Запрашаем усіх неабыякавых далучыцца да абмеркавання праблемы а 18-й гадзіне па вул. Чыстая, 26. Тэл: 8-029-2867953.
“Свінакомплекс на 100 тысяч галоў– гэта недапушчальна вялікі і неэкалагічны свінакомплекс. Велізарны свінакомплекс-монстр немінуча прывядзе да забруджвання паветра, грунтовых вод і глебы. Рашэнне Маладзечанскага райвыканкама аб дазволе будаўніцтва свінакомплекса на 100 тысяч галоў ля вёскі Соўлава – гэта злачынства, гэта свядомае нанясенне непапраўнай шкоды навакольнаму асяроддзю і пагроза для здароўя жыхароў Маладзечанскага, Валожынскага і Смаргонскага раёнаў”, – адзначыў каардынатар БХД па Мінскай вобласці Павел Пракаповіч.
Нагадаем, 9 сакавіка Маладзечанскі райвыканкам прыняў рашэнне № 173 “Аб дазволе будаўніцтва аб’екта”, згодна з якім кампаніі “Велес-Міт” дазваляецца будаваць свінакомплекс на 100 тысяч галоў у год у раёне вескі Соўлава Маладзечанскага раёна. Рашэнне было прынята на падставе зварота “Велес-Міт” 1 чэрвеня 2015 года, указа Лукашэнкі № 220 ад 1 чэрвеня 2015 аб “Дзейнасці ТАА “Велес-Міт” і на падставе “станоўчых” дзяржаўных экалагічных экспертыз.