Наваполацкім уладам перадалі 334 подпісы за будаўніцтва новай паліклінікі
У Наваполацку 334 подпісы, сабраныя актывістамі БХД за будаўніцтва паліклінікі ў новых мікрараёнах гораду, перададзены ў выканкам.
“Дзякуй усім, хто дапамагаў! Спадзяюся, што калектыўнага звароту ад 334 чалавек кіраўніцтву горада будзе дастаткова для таго, каб прыняць гэта рашэнне”, – адзначыў каардынатар БХД па Наваполацку Андрэй Гайдукоў.