Паўла Севярынца будуць судзіць за арганізацыю шэсця 25 сакавіка

02 красавіка 2016 11:52  |  Галоўныя навіны

Паўла Севярынца будуць судзіць за арганізацыю шэсця 25 сакавіка

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец атрымаў праз пошту копію пратакола адміністрацыйнай справы за “арганізацыю несанкцыянаванага шэсця 25 сакавіка”.

За апошні месяц гэта ўжо пяты адміністрацыйны пратакол, складзены на Паўла Севярынца.

– Якая “лібералізацыя”, нічога не разумею, – пракаментаваў падзею прэс-службе БХД Севярынец. – У мяне за два мінулыя гады не было столькі пратаколаў, судоў і штрафаў, колькі за апошнія тыдні. Ператрусы і канфіскацыі 30-31 сакавіка ўвогуле сведчаць: рэжым перайшоў да новай тактыкі задушэння грамадскага руху. Масква дала чарговы крэдыт – тут жа ідзе загад карным ворганам адпрацоўваць грошы. Відавочна, рэжым баіцца масавых акцыяў – і ўся машына карнага беззаконня працуе супраць тых, хто выходзіць з мірным пратэстам.

Болей навін