Уладам сельсавету не падабаецца, што ў прытулку Аляксея Шчадрова жыве “зброд”

04 красавіка 2016 12:19  |  Грамадства

Уладам сельсавету не падабаецца, што ў прытулку Аляксея Шчадрова жыве “зброд”

Старшыня сельсавету і ўчастковы міліцыянт наведалі дабрачынны прытулак у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну, арганізаваны каталіцкім вернікам Аляксеем Шчадровым.

На гэты раз іх цікавіла, на якіх правах і падставах у прытулку жывуць людзі, якія вызваліліся з месцаў зняволення і якім няма дзе жыць. “Прычапіліся да гэтага. А чаму яны жывуць? А чаму ты іх прымаеш?” – адзначыў Аляксей Шчадроў.

На просьбу ж аднаго з былых зняволеных дапамагчы яму, прадстаўнікі ўладаў заявілі, што не будуць гэтага рабіць дый дапамагчы, маўляў, няма як.

28 сакавіка заснавальніка прытулку з гэтай жа прычыны выклікалі ў сельсавет. Тады ўчастковы заявіў, што былыя зняволеныя могуць і скрасці што-небудзь, і забіць каго-небудзь. “Няхай у цябе бабулькі і дзядулькі знаходзяцца, а не такі зброд”, – сказаў міліцыянт.

Болей навін