У Бабруйску кампанія па медыцыне выйшла на новую стадыю: ад дзвярэй да дзвярэй (фота)

06 красавіка 2016 09:43  |  Галоўныя навіны

У Бабруйску кампанія па медыцыне выйшла на новую стадыю: ад дзвярэй да дзвярэй (фота)

У Бабруйску кампанія “За якасную медыцыну” выйшла на новую стадыю: ад дзвярэй да дзвярэй, паведаміла прэсавай службе БХД каардынатар па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.

“Кожнаму жыхару, хто ставіць подпісы ў падтрымку, мы даем нашыя ўлёткі. Пры размове высвятляем, якія праблемы бачаць самі жыхары у галіне медыцыны, запісваем іх прапановы і такім чынам збіраем тэмы для абмеркавання за круглым сталом,які адбудзецца на наступным тыдні”, – адзначыла яна.

Таксама актывісты БХД распаўсюджваюць улёткі на дошках для аб’яў і ў паштовых скрынях. За апошні тыдзень хрысціянскія дэмакраты Бабруйску сабралі больш за 300 подпісаў і раздалі каля 1000 улётак.

Болей навін