Віталя Рымашэўскага будуць судзіць за дазволеную акцыю: з крэдытам МВФ у Беларусі могуць з’явіцца палітвязні

06 красавіка 2016 16:53  |  Галоўныя навіны

Віталя Рымашэўскага будуць судзіць за дазволеную акцыю: з крэдытам МВФ у Беларусі могуць з’явіцца палітвязні

Сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага выклікалі ў Савецкі РАУС Мінска, дзе яму інкрымінуюць арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на Дзень Волі, а менавіта ў мітынгу ля кінатэатру “Кастрычнік” на месцы афіцыйна дазволенага месца збору ўдзельнікаў дазволенай акцыі.

Віталь Рымашэўскі пракаментаваў абвінавачванні прэсавай службе БХД:

“Я лічу гэта абсалютна беспадстаўным і незаконным, бо я быў афіцыйным замоўшчыкам. Месца акцыі было дазволеным. І падчас сустрэчы з уладамі было зразумела, што арганізатары маглі размаўляць з людзьмі. Сёння ўлады ўжо нават перасталі адрозніваць афіцыйна дазволеныя і недазволеныя мерапрыемствы, складаючы пратаколы ў дачыненні арганізатараў абодвух. Гэта сведчыць, што рэжым жыве па-за прававымі нормамі і штрафы незвязаныя з выкананнем і так рэпрэсіўных законаў, а толькі з жаданнем уладаў падавіць і знішчыць любыя праявы дэмакратыі ў Беларусі. З уладаў Беларусі ўсяго толькі знялі санкцыі, а ўжо сумы штрафаў зашкальваюць. І гэта толькі кветачкі. Пасля таго, як у Беларусь паступіць крэдыт МВФ, я ўпэўнены, што ў краіне могуць з’явіцца новыя палітвязні. І адказнасць за гэта будзе ляжаць, у тым ліку, і на тых міжнародных дэмакратычных інстытуцыях, якія сёння супрацоўнічаюць з аўтарытарным рэжымам Лукашэнкі, развязваючы яму рукі для новых рэпрэсій”.

Болей навін