Марына Хоміч: спітай нацыяй нашмат прасцей кіраваць (фота)
У мінскім Сухараве актывісты БХД перадалі ў адміністрацыю адной з крамаў калектыўны зварот з прапановай вынесці продаж алкаголю ў асобнае памяшканне з асобным уваходам.
Таксама нагадалі жыхарам мікрараёну пра шкоду злоўжывання алкаголем.
“На жаль, праблема спойвання насельніцтва ў Беларусі квітнее і набірае абароты, у той час, калі ўлады не рэагуюць на прапановы БХД па змяншэнні алкагалізацыі. Час продажу алкаголю не
абмежаваны, алкагольныя напоі прадаюцца проста на касах. Безумоўна, спітай нацыяй нашмат прасцей кіраваць, але мы выступаем за захаванне чалавечай годнасці і патрабуем прыняць нашы патрабаванні!” – заявіла лідар МХД Марына Хоміч.