У Магілёве раздавалі ўлёткі ў падтрымку кампаніі “За якасную медыцыну” (фота)
У Магілёве Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты раздавалі ўлёткі ў працяг кампаніі “За якасную медыцыну”.
“На працягу гэтага месяца мы будзем збіраць подпісы, таксама плануем некалькі сустрэч з грамадзянамі. Усе подпісы мы плануем даслаць ў адпаведныя ўстановы. Спадзяемся, улада адрэагуе на нашыя прапановы і зверне ўвагу на праблемы, якія існуюць у сістэме медыцыны!” – адзначыў лідар МХД Магілёва Андрэй Бодзілеў.