МХД Магілёва прапаноўвалі мінакам перакласці на беларускую расейскія словы (фота)

11 красавіка 2016 10:44  |  Грамадства

МХД Магілёва прапаноўвалі мінакам перакласці на беларускую расейскія словы (фота)

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты Магілёва правялі першы этап акцыі “Наша родная мова”. Акцыя праводзілася ў выглядзе невялікай віктарыны, падчас якой мінакам прапаноўвалі адказаць, як з рускай мовы на беларускую перакладацца тое ці іншае слова.

“Усе ўдзельнікі атрымалі пэўны зарад бадзёрасці і добры настрой. Пераклад такіх слоў як патэльня, штаны, відэлец, ложак з рускай на беларускую не ўяўляў цяжкасці, – паведаміў прэс-службе БХД лідар МХД Магілёва Андрэй Бодзілеў. – Здзівіла стаўленне людзей, якія чамусьці палохаліся, чуючы зварот да іх на беларускай мове, і адмаўляліся ад удзелу. Радуе, што такіх было няшмат”.

Васіль Бяляй, намеснік кіраўніка МХД Магілёва адзначыў, што ніхто з удзельнікаў не застаўся без прызоў. «Удзельнікі ўзнагароджваліся маленькімі магніцікамі “Магілёў” і каляндарыкі з сімволікай МХД”, – распавёў ён.

Болей навін