Кіраўніцтва БХД ушанавала памяць ахвяраў тэракту ў Менскім метро (фота)

11 красавіка 2016 15:00  |  Галоўныя навіны

Кіраўніцтва БХД ушанавала памяць ахвяраў тэракту ў Менскім метро (фота)

11 красавіка, у пятую гадавіну тэракту ў Менскім метро, кіраўніцтва Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў асобе сустаршыні аргкамітэту Партыі БХД Віталя Рымашэўскага і старшыні аргкамітэту Хрысціянска-Дэмакратычнага Руху Вольгі Кавальковай усклала кветкі да помніка ахвярам тэракту.

“Мы мусім памятаць, каб гэтая трагедыя не паўтарылася. Асабіста я не веру ў вынікі афіцыйнага следства. Я не перакананы, што забітыя Канавалаў і Кавалёў былі адзінымі здзяйсняльнікамі гэтага тэракту, што не іншых было замоўшчыкаў. У свабоднай Беларусі мы будзем патрабаваць незалежнага пераразгляду расследавання. Мы павінны патрабаваць ад уладаў адказаў на ўсе пытанні, якія не былі высветленыя падчас расследавання гэтага тэракту, а таксама адказаў за заявы такіх людзей як былы старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка пра нібыта падрыхтоўку тэракту з пацукамі ў 2006 годзе”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Паводле яго, “калі гэтага не рабіць і пагадзіцца пры адсутнасці свабодных судоў з версіяй беларускіх уладаў, то тады нікому не будзе гарантаваная бяспека ад новых трагедый у вельмі нязручныя для ўладаў часы”.

«Калі я праходжу каля станцыі метро Кастрычніцкая, то адчуваю жах і боль. Жах, што гэта адбылося ў нашай мірнай краіне, і боль за тое, што столькі людзей загінула і мы да сённяшняга часу не ведаем праўды пра гэты дзень, праўды пра тое, хто ажыццявіў гэты жудасны тэракт. І я спадзяюся, што прыйдзе час і усё будзе вядома, і сапраўдныя замоўшчыкі і выканаўцы панясуць адказнасць за гэта. Мы павінны памятаць пра гэты дзень і рабіць усе магчымае, каб у нашай краіне такога больш не паўтаралася”, – адзначыла Вольга Кавалькова.

Кіраўніцтва БХД ушанавала памяць ахвяраў тэракту ў Менскім метро (фота)
Кіраўніцтва БХД ушанавала памяць ахвяраў тэракту ў Менскім метро (фота)

Болей навін