Мікола Баўсюк: Дарогі не робяць, каналізацыю не праводзяць, а людзей падманваюць
У Гродзенскім раёне ў аграгарадку Капцёўка сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі збіраюць подпісы за тое, каб палепшыць стан дарог. “На новых вуліцах, якія пабудавалі, практычна немагчыма праехаць”, – адзначыў каардынатар аргкамітэту БХД па Гарадзенскай вобласці Мікола Баўсюк.
Улады кажуць, што на новых вуліцах будуць праводзіць каналізацыю, але, адзначае Мікола Баўсюк, нават у Гародні ў такіх месцах каналізацыю не праводзяць, а ствараюць асабістыя ямы.
“Дарогі не робяць, каналізацыю не праводзяць, а людзей падманваюць”, – падкрэсліў каардынатар.