У Оршы хрысціянскія дэмакраты дамагаюцца ад уладаў выканання іх жа абяцанняў (фота)
У Оршы працягваецца збор подпісаў пад зваротам да ўладаў краіны за якаснае медыцынскае абслугоўванне.
«Будаўніцтва новага корпуса бальніцы імя Сямашки па-ранейшаму зацягваецца, павялічваецца колькасць платных паслуг у дзяржаўных паліклініках. Хрысціянскія дэмакраты і неабыякавыя жыхары нашага горада вырашылі разам дамагацца ад улады выканання ўзятых на сябе абавязкаў”, – адзначыў у каментары прэс-службе БХД каардынатар аргкамітэта ў Оршы Яўген Анішчанка.
Ён таксама заклікаў грамадзян, гатовых далучыцца да гэтай ініцыятывы, звязвацца з ім па тэлефоне 8-029-6545077 з 17 да 19 гадзін.