Перамога актывістаў БХД: Новая веладарожка з’явіцца ў Віцебску
Сцежка здароўя ў выглядзе веладарожкі шырынёй 2,5 м з’явіцца ў віцебскім мікрараёне Білева ўздоўж Маскоўскага праспекта. Гэта адзін з штрыхоў у праекце па яго рэканструкцыі, паведамляюць «Витебские вести».
«Гэта таксама нашае дасягненне! Год таму актывісты БХД звярнуліся да ўладаў Віцебска з прапановай стварыць у горадзе роварныя дарожкі па асноўных магістралях горада. Для доказу, што гэта магчыма, перамералі іх шырыню швачным метрам, сабралі подпісы, хадзілі ў гарвыканкам. Тады веладарожкі з’явіліся на праспекце Перамогі (2 км) ды на некаторых вуліцах мікрараёна Білева”, – адзначыла каардынатар БХД у Віцебску Таццяна Севярынец.
Нядаўна яна звярнулася ў гарвыканкам, каб нагадаць уладам пра іх абяцанні стварыць роварныя дарожкі па іншых вуліцах абласнога цэнтра.