У Віцебску на паседжанні міжпартыйнага клубу жаночага лідарства параўноўвалі выбары ў Беларусі і Украіне (фота)
17 красавіка ў Віцебску адбылося паседжанне міжпартыйнага жаночага клубу лідарства, у якім прынялі ўдзел будучыя прамоўцы падчас парламенцкай кампаніі і сябры іх каманд. Вядучы – вядомы ў Віцебскай вобласці праваабаронца і міжнародны назіральнік Павел Левінаў.
Удзельнікі вывучалі выбарчае заканадаўства, яго дзеянне ў Беларусі, праблемы, звязаныя з кампаніяй. Гэта ўжо чацвёртае паседжанне клубу, прысвечанае падрыхтоўцы да парламенцкай кампаніі.
“Гэта яшчэ адна магчымасць падрыхтавацца да парламенцкай кампаніі. Спадар Левінаў таксама падзяліўся сваімі ўраджаннямі ад назірання за выбарчым працэсам ва Украіне”, – паведаміла прэсавай службе аргкамітэту БХД каардынатар у Віцебску Таццяна Севярынец.